Інтэрьер гэтай кавярні каманда SVAI Studio распрацавала для нашых добрых сяброу, якія вырашылі распачаць бізнэс у Польшчы.
Памяшканне будучай кавярні знаходзіцца ў сучасным цэнтры Варшавы на першым паверсе бізнэс-цэнрту, мае асабісты ўваход.
У плане кавярня мае асноунае вялікае памяшканне залы, у якім размешчаны столікі для наведвальнікаў і барная зона, дзе можна размесціцца паасобку, а таксама зрабіць заказ.
Асобна ад асноунай залы размешчана кухня і тэхнічнае памяшканне, куды няма доступу наведвальнікау.
Інтэр’ер выкананы ў індустрыяльным стылі. Халодны, празрысты, месцамі грубы. Унутраная атмасфера кавярні супраццьпастауляе сябе спякотнаму летнему надвор’ю вялікага мегаполіса. Асноунымі матэрыяламі з якіх складаецца інтэр’ер зяуляюцца шкло, шлифаваны метал, ды бетон. Шкляныя блоки, нагадваючыя кубікі лёду, якія падсвечвае халоднае неонавае всятло, адлюстроуваючыся у металічных элементах, у вечаровы час ствараюць неверагоднаю чароунаю атмасферу.
Гэта не кавярня у постым сэнсе. Акрамя прывычных гарбаты і кавы, у розных выкананнях, тут можна пачаставацца аутарскімі халоднымі ці гарачымі напоямі на іх аснове, ды рознымі кактэйлямі і настойкамі. Таксама тут падаючь смачныя аутарскія дэсерты ды марозіва уласнага прыгатавання на любы густ. Ну а калі вы прагаладаліся, тут магчыма пачаставацца смачнымі сэндвічамі ды роламі, альбо замовіць дастауку ежы да дому ці у офіс да працоунага месца.
Смачна есці!